?

Log in

Беларуская дыяспара [entries|archive|friends|userinfo]
Беларуская дыяспара

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Томаш Суліма: Рамуальд Райс “Буры” быў злачынцам | Камунікат.org [Лют. 25, 2017|07:39 pm]
Беларуская дыяспара

kamunikat
“Гэта правакацыя”, – кажа пра другі Марш памяці выклятых жаўнераў у Гайнаўцы – беларускі дзеяч і кіраўнік Асацыяцыі беларускіх журналістаў у Польшчы Томаш Суліма.Сёлета арганізатары плануюць прайсці каля сабора Святой Троіцы. Сярод выклятых жаўнераў, якіх славяць удзельнікі маршу – Рамуальд Райс “Буры”, атрад якога пацыфікаваў беларускія вёскі ў 1946 годзе.“Крыўдна, што гэта адбываецца ў Гайнаўцы”. Томаш Суліма раіць мясцовым жыхарам не паддавацца на правакацыі, і не канфліктаваць з удзельнікамі маршу:
– Яны шукаюць вялікіх міфаў, вялікіх герояў, але Рамуальд Райс “Буры” быў злачынцам. У Гайнаўцы жыве шмат сваякоў, шмат унукаў гэтых сем’яў, якія згубілі сваіх блізкіх у 1946 годзе. Мне неверагодна крыўдна, што ян... Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

„Бельск падляскі ў мастацтве” | Камунікат.org [Лют. 25, 2017|07:25 pm]
Беларуская дыяспара

kamunikat
Гэта альбом мастацкіх прац бельскіх мастакоў-аматараў.Мастацкая студыя „Атэлье” ў Бельскім доме культуры існуе ад 2013 году. На занятках сустракаюцца там людзі, якія ў большасьці зьяўляюцца мастакамі-аматарамі. Мала хто зь іх мае мастацкую адукацыю. Аб’ядноўвае іх любоў да мастацтва ды іх артыстычныя душы.Плён іхняй працы можна цяпер пабачыць у выдадзеным альбоме „Бельск Падляскі ў мастацтве”. Зьмешчныя там працы прадстляўяюць бельскія помнікі даўніны, ратушу, цэрквы, касьцёлы, але таксама й тыя месцы, якія жыхары любяць наведваць у вольны час.У гэтых працах выкарыстоўваюцца вельмі розныя мастацкія тэхнікі – гаворыць інструктар Бельскага дому культуры Альжбета Фёнік.Гутарка Яраслава Іванюка ў далучаным файлеФОТА аўтара Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

VII Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі пройдзе ў верасьні ў Варшаве | Камунікат.org [Лют. 25, 2017|07:16 pm]
Беларуская дыяспара

kamunikat
VII Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі пройдзе ў верасьні ў ВаршавеСёлета Міжнародны кангрэс дасьледчыкаў Беларусі плянуецца правесьці не ў Летуве, дзе мерапрыемства адбывалася апошнія шэсьць гадоў, а ў сталіцы Польшчы. Кангрэс адбываецца рэгулярна, раз у год, на яго зьяжджаюцца экспэрты з розных краін сьвету, якія цікавяцца Беларусьсю.Адным з арганізатараў кангрэсу зьяўляецца Інстытут палітычных дасьледаваньняў «Палітычная сфера». Паводле словаў дырэктара ўстановы Андрэя Казакевіча, ад самага пачатку кангрэс задумваўся як вялікая пляцоўка для абмеркаваньня праблем, якія стаяць перад дасьледчыкамі Беларусі з розных галін. Дасьледчыкі хацелі мець форум, на якім яны могуць прэзэнтаваць свае працы.У межах Кангрэсу праводзіцца шэраг дадатковых культурных і грамадзкіх мерапрые... Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

Беластоцкая й Беларуская дзяржфілярмоніі будуць супрацоўнічаць | Камунікат.org [Лют. 18, 2017|05:55 pm]
Беларуская дыяспара

kamunikat
Пагадненьне таксама падпісанае паміж беластоцкай філярмоніяй і тэатрам імя Янкі Купалы.Беластоцкая Падляская опэра й філярмонія – Эўрапейскі цэнтар мастацтва будзе супрацоўнічаць зь Беларускай нацыянальнай філярмоніяй ды Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы. Адпаведнае пагадненьне на мінулым тыдні падпісалі кіраўнікі гэтых устаноў.Дырэктар Падляскай опэры й філярмоніі Дам’ян Танаеўскі падчас візыту ў Менск сустракаўся таксама зь кіраўніцтвам Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатру опэры й балета Рэспублікі Беларусь. Гэта дало магчымасьць пазнаёміцца з сыстэмай працы адзінай у Беларусі опэрнай сцэны, якая супрацоўнічае з многімі вядомымі тэатрамі ў сьвеце.Пра падрабязнасьці распавядае супрацоўніца Падляскай опэры й філярмоніі Ілёна Карпюк-Дамброўская. Зь ёй размаў... Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

У Беластоку пачаліся Сусветныя дні праваслаўнай моладзі | Камунікат.org [Лют. 15, 2017|07:41 pm]
Беларуская дыяспара

kamunikat
Святочнай літургіяй у Саборы святога Мікалая пачаліся Сусветныя дні праваслаўнай моладзі ў Беластоку. Сёлета галоўныя ўрачыстасці перанесеныя на выходныя. І так у пятніцу адбудзецца Баль праваслаўнай моладзі ў якім паўдзельнічаюць таксама госці з Беларусі, Літвы і Латвіі.
У суботу маладыя людзі рыхтуюць катанне на санках у вёсцы Пачопэк, кажа арганізатар і старшыня Брацтва праваслаўнай моладзі Беластоцка-Гданьскай епархіі Дарыюш Суліма:
— У суботу а 13-й гадзіне мы паедзем у вёску Пачопэк на сумеснае катанне на санках, на ўсяночнае чуванне ў вёску Острув Пулноцны і сустрэнемся з замежнымі гасцямі, якія прадставяць нам сваю замежную культуру.Як дадае Дарыюш Суліма і на баль і на экскурсію ў Почопэк яшчэ засталіся свабодныя месцы. Падрабязную інфармацыю і нумары тэлефонаў да арганіз... Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

Гарадоцкая гміна багатая на беларускіх аўтараў | Камунікат.org [Лют. 15, 2017|07:38 pm]
Беларуская дыяспара

kamunikat
Паэзія на Падляшшы. Гарадоцкая гміна багатая на беларускіх аўтараў. Прайшоў дзясяты конкурс “Пісаць кожны можа”. У Гмінным цэнтры культуры ў Гарадку адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў літаратурнай творчасці жыхароў гміны.
На мерапрыемстве прысутнічалі мясцовыя ўлады, гарадоцкія аматары паэзіі і самі творцы.
– Я падумаў, што трэба прыпомніць маладыя гады. Гэта было незвычайнае жыццё, зусім іншы свет. Можа хтосьці прачытае. Маю ўнука, то няхай ён ведае, якія дзед калісьці меў забавы, як праходзіла маладосць. – Я пішу вершы. Мне нямала гадоў, бо я ўжо бабуля. Магчыма, вершы мае гучаць не зусім так, як трэба, але пішу іх ад душы. І людзям падабаецца. Можа, таму і пішу.Мерапрыемства аздобіў, між іншым, выступ пераможцы конкурсу Янкі Карповіча. Адзначаныя творы буд... Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

У Беластоку адбыўся літаратурны фестываль „Аўтары і кнігі” | Камунікат.org [Лют. 13, 2017|01:55 pm]
Беларуская дыяспара

kamunikat
Літаратурна-выдавецкая карта Падляшша вельмі багатая і разнастайная. Такая выснова склалася ў час дыскусіі, якая прайшла ў рамках І Літаратурнага фестывалю „Аўтары і кнігі”.
На літаратурнае багацце Падляшша значны ўплыў маюць беларускія пісьменнікі і выдавецтвы, кажа літаратуразнаўца Катажына Савіцка-Межынска:
– Відавочна, што абедзве гэтыя літаратуры павінны быць на літаратурнай мапе Беластока. Мусім пастарацца, каб паміж імі была сувязь. Добра было б, каб выходзілі кнігі дзвухмоўныя. Каб не былі мы асобнымі месцамі на мапе Беластока. Людзі, якія ствараюць польскую і беларускую літаратуру, людзі якія яе чытаюць, або займаюцца ёй прафесійна, як я, каб паміж імі адбываліся актыўныя творчыя кантакты, а не проста сяброўскае суседства.Менавіта перакладамі кніжак беларускіх... Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

„Бельск Падляшскі ў жывапісе” | Камунікат.org [Лют. 13, 2017|01:34 pm]
Беларуская дыяспара

kamunikat
Група бельскіх мастакоў аб’яднаных у Мастацкай майстэрні “Atelier”, якая дзейнічаке пры Бельскім доме культуры, стварыла альбом “Бельск Падляшскі ў жывапісе”. Гэта стала магчымым дзякуючы фінансавай падтрымцы Гарадской управы.“У ім можна пабачыць амаль сорак прац, якія прадстаўляюць сучасную ды даўнюю архітэктуру горада”, – паясняе суаўтарка выдання і кіраўнік Мастацкай майстэрні “Atelier” Марыя Бабулевіч: – Альбом утрымлівае працы выкананыя ў розных тэхніках монатыпіі. Працы выкананы сухім пастэлем, а таксама сангінай ды вуглём. Ёсць жывапіс акварэльны, акрылавы і алейны. Дзякуючы гэтаму альбому Бельск Падляшскі далучыцца да мастацкіх гарадоў Польшчы.Мастацкая майстэрня “Атэлье” дзейнічае з лютага 2013 года. Яе ... Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

Mironowicz Eugeniusz, Wojna wszystkich ze wszystkimi | Камунікат.org [Лют. 12, 2017|10:53 am]
Беларуская дыяспара

kamunikat
Wojna wszystkich ze wszystkimi
Białoruś 1941-1944
Mironowicz Eugeniusz

Białoruś podczas okupacji niemieckiej w latach 1941-1944 stała się polem trzyletniej konfrontacji kilku racji państwowych i narodowych. Wszystkie walczące strony na miarę swoich możliwości zmuszały miejscową ludność do posłuszeństwa za pomocą terroru i przemocy. Grabież mienia należącego do mieszkańców stała się zjawiskiem powszechnym. Najwięcej ofiar przyniosło starcie dwóch totalitaryzmów – komunistycznego i faszystowskiego, z których każdy miał zwolenników wśród miejscowej ludności. Setki tysięcy ludzi było powiązanych z niemieckim systemem władzy okupacyjnej lub podziemiem sowieckim. Na froncie wojny domowej na Białorusi ginęło znacznie więcej ludzi niż podczas trwającej tu zbrojnej konfrontacji niemiecko-sowieckiej. Konfliktowi sowiecko-niemieckiemu towarzyszyły sprzeczności interesów polityków reprezentujących narodowe racje stanu - białoruskie, polskie, ukraińskie, rosyjskie, których konsekwencją były tysiące kolejnych ofiar. Okupacja i walka o przetrwanie wyzwoliły wśród zwykłych ludzi najprymitywniejsze instynkty. Tysiące młodych ludzi otrzymało z rąk hitlerowców ogromną władzę, którą często wykorzystywali przeciwko swoim rodakom i sąsiadom. Ci, którzy trafili do partyzantów, mieli wręcz polityczny i moralny nakaz ich fizycznej likwidacji. Lasyzaroiły się od różnych grup zbrojnych, których charakteru nie sposób określić. Znikła granica między bandytyzmem i działalnością z pobudek politycznych. Największe ofiary wojny ponosili ci, którzy chcielijedynie przetrwać koszmar kolejnej okupacji. Болей...

СпасылкаПракамэнтаваць

Знаёмцеся: гурт мужчынскага сьпеву «Рада» | Камунікат.org [Лют. 6, 2017|02:21 pm]
Беларуская дыяспара

kamunikat
Нядаўна менскі калектыў выдаў дыск «Мне ня сьпіцца», які запісалі ў Гайнаўцы. Нядаўна Беласточчыну наведаў гурт мужчынскага сьпеву «Рада» зь Менску. Нядаўна калектыў выдаў дыск «Мне ня сьпіцца». Варта зазначыць, што матэрыял для дыску запісаны ў Гайнаўскім музэі й цэнтры беларускай культуры.Гурт «Рада» – гэта традыцыйны мужчынскі сьпеў: часам без музычнага суправаджэньня, а часам – пад акампаніямэнт традыцыйных інструмэнтаў, напрыклад, акардэона, баяна, барабана ці ліры.Артысты сьпяваюць ужо больш за 10 гадоў. І хаця яны ўсе, як гаворыць лідар гурту Алесь Жукоўскі, фальклёрныя аматары, то гэта не перашкаджае ім займацца традыцыйным сьпевам.
Рэпартаж Яраслава Іванюка.слухайце гукавы файлфота аўтара Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]