?

Log in

No account? Create an account
Беларуская дыяспара [entries|archive|friends|userinfo]
Беларуская дыяспара

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

На Беласточчыне прайшлі «Дуброўскія сустрэчы зь беларускай культурай» | Камунікат.org [Крс. 24, 2018|07:10 pm]
Беларуская дыяспара

kamunikat
Традыцыйна ў канцэрце прынялі ўдзел ня толькі беларускія выканаўцы з Польшчы, але й госьці зь Беларусі.У Дуброве Беластоцкай на Падляшшы прайшлі «Дуброўскія сустрэчы зь беларускай культурай» – былі песьні, танцы, гучалі беларускія народныя інструмэнты. Традыцыйна ў канцэрце прынялі ўдзел ня толькі беларускія выканаўцы з Польшчы, але й госьці зь Беларусі.
Рэпартаж Зьмітра Косьціна.слухайце далучаны гукавы файлДуброва Беластоцкая – невялікае мястэчка ў Сакольскім павеце на Падляшшы. Паводле апошняга перапісу насельніцтва 2011 года, каля 10 працэнтаў жыхароў гміны лічаць сябе беларусамі.фота аўтара Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

Суд Эўразьвязу прызнаў вырубку Белавескай пушчы незаконнай | Камунікат.org [Крс. 20, 2018|10:16 am]
Беларуская дыяспара

kamunikat
У Люксэмбургу завяршыўся працэс Эўракамісіі супраць Польшчы па справе Белавескай пушчы. Суд прызнаў, што дзеяньні польскіх уладаў у пушчы парушалі эўрапейскае прыродаахоўнае заканадаўства.Суд Эўрапейскага зьвязу пагадзіўся з аргумэнтамі прадстаўніка Эўракамісіі, што вырубка Белавескай пушчы ня можа тлумачыцца змаганьнем з эпідэміяй жука-караеда. Эпідэмія пачалася ў польскай частцы пушчы два гады таму, міністэрства аховы прыроды Польшчы вырашыла, што стрымаць эпідэмію дапамогуць толькі санітарныя вырубкі. Эўракамісія назвала дадзенае рашэньне незаконным у зьвязку з парушэньнем шэрагу эўрапейскіх дырэктыў, у тым ліку птушынай ды гнездавой.Аднак міністэрства вырашыла пачаць вырубаць лес, што выклікала шырокія пратэсты эколягаў, уключна з акцыямі блякаваньня доступу да лесу цяжкай тэхнікі. 20 ... Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

Выпускнікі польскіх гімназій здаюць экзамэны | Камунікат.org [Крс. 20, 2018|10:13 am]
Беларуская дыяспара

kamunikat
Як іспыты праходзяць у пачатковай школе з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Бельску Падляскім?Гэтымі днямі амаль 350 тысяч выпускнікоў польскіх гімназій здаюць экзамэны па гісторыі, польскай мове ды матэматыцы. Ад колькасьці атрыманых балаў залежыць, у які ліцэй ці тэхнікум паступяць выпускнікі гімназій. У пачатковай школе з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Бельску Падляскім, у якой пасьля рэформы асьветы яшчэ засталіся гімназіяльныя клясы, тэст пішуць 73 асобы. Міхаць Стэпанюк сустрэўся з імі пасьля экзамэну па гісторыі.Вынікі гімназіяльнага экзамэну будуць агучаныя ў палове чэрвеня. Гэта перадапошні такога кшталту экзамэн у Польшчы. У выніку рэформы асьветы гімназіі будуць ліквідаваныя, навучаньне будзе праводзіцца ў 8-гадовых пачатковых школах, а далей у 4-гадовых ліцэях.... Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

"Беларуская вёска" ў беластоцкім музэі пад адкрытым небам | Камунікат.org [Крс. 17, 2018|03:41 pm]
Беларуская дыяспара

kamunikat
Падляскі музэй народнай культуры прадставіць прыклады беларускай традыцыйнай архітэктуры.Амаль паўмільёна злотых атрымае Падляскі музэй народнай культуры на стварэньне сэктара, дзе будуць прадстаўленыя традыцыйныя драўляныя будынкі зь беларускіх вёсак з ваколіц Бельска Падляскага й Гайнаўкі.
«Беларуская вёска» ў беластоцкім скансэне – гэта старая ідэя, якую мы ўжо пакрысе рэалізуем" - адзначае ў размове са Зьмітром Косьціным дырэктар Падляскага музэя народнай культуры Артур Гавэл.А. Гавэл: Праект прадугледжвае пабудову ў Падляскім музэі народнай культуры сэктара ўсходнепадляскага будаўніцтва, гэта значыць “беларускай вёскі”. Сэктар будзе складацца з трох-чатырох панадворкаў. Разам там будуць, акрамя жылых дамоў, і гаспадарчыя пабудовы, такія як гумны, сьвіран... Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

Памяці Міхала Анемпадыстава | Камунікат.org [Крс. 16, 2018|05:48 pm]
Беларуская дыяспара

kamunikat
У Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры “Шчыты” ў Шчытах-Дзенцялове прайшла вечарыны памяці Міхала Анемпадыстава.“Мы сябравалі і выдатна разумелі адзін аднаго. Я з Міхалам усю ноч мог размаўляць пра адзін колер,” – успамінае музыка і творца Юрка Асеннік:
– Калі ў Менску ўпершыню я трапіў да Міхала ў кватэру, было такое ўражанне, што быццам пераходзіш парог і ты не ў Беларусі, а ў Еўропе. Іншае вымярэнне часу і прасторы. У Міхала пункт гледжання быў пратэстанцкі, скандынаўскі, нямецкі. Парадак, Ordnung. Дызайн. Рэдка ў нас здараецца, каб людзі мелі столькі ўвагі да формы, да зместу.Міхал Анемпадыстаў – беларускі дызайнер, графік, фатограф, паэт, перакладчык і публіцыст памёр 23 студзеня 2018 года ва ўзросце 53 год. На Падляшшы Анемпадыстаў... Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

Арлянскія «ETNOkreacjе» | Камунікат.org [Крс. 14, 2018|08:43 pm]
Беларуская дыяспара

kamunikat
Арлянскі фонд «Futurum» у супрацоўніцтве з Гмінным асяродкам культуры ў Орлі правядзе праект «ETNOkreacjе – майстар-класы па кравецтве».
Канчатковым вынікам мае быць калекцыя адзення з народнымі ўзорамі. Кажа старшыня арлянскага фонду «Futurum» Эва Жукавіцкая:
— Мы прыдумалі праект, які будзе займацца народным узорамі нашый мясцовасці. Гэта ўзоры, характэрныя для беларускай і украінскай культуры, чырвоны, белы, чорны колеры. Мы думаеш пашыць калекцыю сучаснага адзення з народнымі ўзорамі.Праект накіраваны на дзеткі і моладзь але таксама і бацькоў, прадбачвае 15 урокаў асновы праектавання і пашыўкі адзення, фотасесію, а завершыць яго паказ моды ў час народнага фэсту «Арлянскія Сустрэчы», які традыцыйна ўжо завяршае ў арлянскай гм... Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

Гурт Vuraj запісвае новы альбом «Lito» | Камунікат.org [Крс. 11, 2018|06:27 pm]
Беларуская дыяспара

kamunikat
Фолк-гурт Vuraj распачынае працу над чацвёртым альбомам пад назвай «Lito», у аснову якога пакладзеныя старажытныя песні беларускага Палесся.Музыкі запусцілі краўдфандынг на платформе Ulej.by: https://ulej.by/project?id=696955.
«Што спяваеце?» – «Літо!»
Вось так проста – адным словам «літо» – на Палессі называюць цыкл абрадавых песень, у якіх знайшлі адбітак звычаі, павер’і і ўяўленні нашага народа.
«Літо» – гэта беражліва сабраныя, вывучаныя, пераасэнсаваныя і літаральна наноў створаныя каляндарна-абрадавыя песні беларускага Палесся.
Сяргей Доўгушаў і Vuraj на працягу чатырох гадоў шукалі іх у экспедыцыях, знаходзілі і надавалі кожнай сваё адметнае «вурайскае» гучанне.У новым альбоме б... Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

Стартаваў праект 'ʼБеларускія сьляды ў Беластокуʼʼ | Камунікат.org [Крс. 7, 2018|09:32 pm]
Беларуская дыяспара

kamunikat
У рамках праекту ўзьнікне мапа горада з месцамі, зьвязаныя з падзеямі ды асобамі, важнымі для беларусаў.Галоўнай мэтай праекту 'ʼБеларускія сьляды ў Беластокуʼʼ зьяўляецца інфармаваньне пра цікавыя месцы й моманты ў гісторыі сталіцы Падляскага ваяводзтва. У рамках праекту цягам бліжэйшых месяцаў паўстане трохмоўная мапа горада, дзе будзе можна знайсьці месцы, зьвязаныя з падзеямі ды асобамі, важнымі для беларусаў па абодва бакі мяжы. Пра падрабязнасьці гэтай ідэі расказвае каардынатар праекту Лукаш Леанюк.Праект ʼʼБеларускія сьляды ў Беластокуʼʼ фінансуецца, між іншым, Маршалкоўскай управай Падляскага ваяводзтва. Зь яго каардынатарам, сябрам Зьвязу на карысьць адукацыі й папулярызацыі беларускай культуры ʼʼШчытыʼʼ Лукашам Леанюком гутарыў Міхаць Сьцепанюк.Размова ў далучаным гукавым файле. Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

Майстар-класы ў Ляшуках | Камунікат.org [Сак. 31, 2018|06:11 pm]
Беларуская дыяспара

kamunikat
У вёсцы Ляшукі, вёсцы, што ў Нараўчанскай гміне, жыхары ды госці з навакольных мясцовасцей, сустрэліся ў вясковым клубе на велікодных майстар-класах.
Упрыгожвалі велікодныя вербы, распісвалі яйкі ды пяклі «бусловыя лапы» ў хлебавай печы, якая знаходзіцца ў святліцы. «Сабралася нас больш за трыццаць», – кажа солтыс Ляшукоў Галена Рэент – «вёска жыве, а ўсё дзякуючы таму, што маем вясковы клуб»:
— Наша святліца была перададзена ў карыстанне паўгода таму. Першая была сустрэча ў калядны перыяд. Цяпер мы часта ладзім вячоркі, дзе можам абгаварыць свае стратэгіі на будучыню. Вельмі добра, што ў нас ёсць месца, дзе мы можам сустрэцца, бо да гэтай пары мы сустракаліся на аўтобусным прыпынку, або папросту на лавачцы ў кагосьці.
Афіцыйнае адк... Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

Ствараецца першы прыватны беларускамоўны ўнівэрсытэт у Беларусі | Камунікат.org [Сак. 30, 2018|05:01 pm]
Беларуская дыяспара

kamunikat
Усе заняткі ў новай навучальнай установе будуць адбывацца па-беларуску.Менскія ўлады зарэгістравалі Нацыянальны ўнівэрсытэт імя Ніла Гілевіча. Стваральнікі ВНУ канцэнтруюць сваю ўвагу на гуманітарных напрамках, а ў сьпісе спэцыяльнасьцяў ёсьць 56 кірункаў. Гаворка ідзе між іншым пра перакладчыкаў, юрыстаў, журналістаў, мэнэджэраў, гісторыкаў, археолягаў, палітолягаў, а нават тэолягаў. Самае важнае тое, што ўсе заняткі будуць адбывацца па-беларуску. Кур’ёз беларускай вышэйшай адукацыі заключаецца ў тым, што цяпер беларуская мова ў ёй практычна не існуе.Калі ўсе фармальнасьці ўдасца аформіць без перашкод, то зь верасьня будучага году ВНУ зможа прымаць студэнтаў. Але гэта ня ўсё. Каб пачаць дзейнасьць, унівэрсытэт павінен знайсьці 10 млн. даляраў. Будучы рэктар ВНУ Алег Трусаў кажа, што... Болей...
СпасылкаПракамэнтаваць

navigation
[ viewing | most recent entries ]
[ go | earlier ]